BELORUSSIAN-БЕЛАРУСКАЯ

 

ПЕРШАЯ СЛАВЯНСКАЯ ВЕСТАЧКА

або

 ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА СЛАВЯН ДЫ ІНШЫХ НАРОДАЎ

 

 

СЛАВІЯ СЛAВЯНСКАЯ КУЛЬТУРНАЯ ІНІЦЯТЫВА

        

 

 тэрыторыя:: 18 694 600 км²   

насельніцтва: 294 216 600 чалавек

мовы: славянскія ды іншыя

 

 

С Л А В I Я …. ЕСЦЬ ТАКАЯ КРАІНА У СЭРЦЫ ЭЎРОПЫ..

 

 

Самыя вялікія моўныя групы Еўропы – гэта фіна-вугорская, рамана-германская і, безумоўна ж, славянская.

На славянскіх мовах зараз размаўляюць у дванаццаці дзяржавах: Беларусі, Босьніі і Герцагавіне, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Македоніі, Польшчы, Расеі, Сербіі і Чарнагорыі, Славакіі, Славеніі ды Ўкраіне.

 

На славянскай мове размаўляюць таксама і ў аўтаномнным краі ЛУЖЫЦКАЯ СЕРБІЯ на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны, у аўтаномным краі ГРАДЫШЧАНСКІХ ХАРВАТАЎ ў Аўстрыі.

 

Апрача афіцыйна прызнаных моваў існуюць і шматлікія так званыя

СЛАВЯНСКІЯ ДЫЯЛЕКТЫ”, меней вядомыя і меней вывучаныя.

Агульная плошча, на якой гучаць славянскія мовы складае 18 694 600² (квадратных кіламетраў).

Там жыве 294 216 600 чалавек, не лічачы тых СЛАВЯН, якія жывуць па-за межамі сваіх нацыянальных дзяржаўных утварэньняў.

 

СЛАВЯНСКАЯ КУЛЬТУРНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА павінна стаць своеасаблівым мастом паміж славянскімі народамі з мэтай паглыбленага вывучэньня славянскіх моваў, славянскай пісьменнасьці, культуры славянскіх народаў, іхняй гісторыі, традыцыяў ды ўсяго таго, што тычыцца ўсіх славянаў на сьвеце, каб лепей спазнаць адзін аднаго і, тым самым, спазнаць саміх сябе.

 

Той, у каго матчынай мовай з’яўляецца адна з славянскіх моваў, павінен разумець і нават размаўляць на астатніх славянскіх мовах. А нашыя мовы – гэта наш самы каштоўны скарб.

 

Сваю ролю ў АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ можа адыграць кожны з нас і ўсе мы разам. Гэта, безумоўна, тычыцца і нас, славян, якія жывуць па-за межамі сваіх краінаў.

Усе, хто хочуць прыняць удзел у СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРНАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ, можа азвацца па электроннаму адрасу, напісаўшы на любой славянскай мове, а таксама на фінскай і ангельскай.

 

Гэта могуць быць любыя тэсты, ідэі ды прапановы. І гэты кліч, у першую чаргу, накіраваны да СЛАВЯНСКІХ НАШЧАДКАЎ, якія жывуць у Новым свеце (ЗША, Канада, Аўстралія і г.д.). Паводле неафіцыяльнай статыстыцы па-за межамі славянскіх дзяржаў жыве прыкладна яшчэ столькі ж славянаў і іх нашчадкаў.

 

Калі ІДЭЯ КУЛЬТУРНАЙ САЛІДАРНАСЬЦІ СЛАВЯНАЎ ажыцьцявіцца, дык з цягам часу мы зможам праводзіць розныя спартыўныя ды культурныя мерапрыемствы з удзелам СЛАВЯНСКІХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЗБОРНЫХ.

 

Няма сумнення, (і таксама, ніхто не можа з гэтым спрачацца) што мы выдатна іграем у футбол, хакей, баскетбол, гандбол і іншыя віды спорту.

 

Мы змаглі б арганізаваць футбольны чэмпіянат славянскіх краінаў і правесці СЛАВЯНСКІЯ АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ – СЛАВЯНІЯДУ.

 

Мы арганізуем конкурс на званьне “МІС СЛАВІЯ” – самай прыгожай славянкі ў сьвеце, Няма сумнення, што славянкі - адзіныя з прыгажэйшых жанчын у свеце.

 

Правядзём конкурс на ЛЕПШЫЯ ПЕСЬНІ СЛАВІІ, накшталт Еўрабачаньня і т.п. Апрача таго, можна прапанаваць унесьці ў школьныя прагарамы новы навучальны прадмет – вывучэньне агульнаславянскай культуры і рабіць конкурсы па гэтаму прадмету.

 

СЛАВІЯ – гэта прыгожае славянскае імя, перакладзена і адаптавана ў англамоўным сьвеце як «СЛАВІЯЛЭНД», стане нашым агульным імем і з’яднае нас у адзінае цэлае. Калі ж мы не паспрабуем, дык і не даведаемся, як гэта выглядае на самой справе.

С Л А В І Я ГЭТА ТЭРЫТОРЫЯ ЛЮБОВІ, МІРА ДЫ СВАБОДЫ.

 

 

   ТАМУ ... ШТО ЕСЦЬ ТАКАЯ КРАІНА У СЭРЦЫ ЭЎРОПЫ…  

 

 

 

Translation to belarussian by Slavic Knight JAKUB LAPATKA

перевел на белорусский Славянский Витязь ЯКУБ ЛАПАТКА

 

на беларускую мову пераклаў Славянскі Ваяр ЯКУБ ЛАПАТКА

 

 

Hosted by uCoz