СЛАВЯНСКІ ЗЬВЯЗ
Філіял ПОЛАЦК
Рэспу́бліка Белару́сь
БЕЛАРУ́СЬ (афіцыйная назва Рэспу́бліка Белару́сь), краiна ва Ўсходняй Еўропе, найбольшая па тэрыторыі еўрапейская дзяржава без выхаду да мора. Мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй на поўначы, Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні.
Актуальныя дзяржаўны сцяг і герб былі прынятыя па выніках рэферэндума (1995). Да гэтага дзяржаўнымі сімваламі былі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" (1991).
герб сцяг
дэвіз: Няма
геаграфічнае
месцазнаходжанне
грашовая адзінка: Беларускі рубель
часавы
пояс: EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
гімн: Мы, беларусы
нумарныя знакі аўтамабіляў: BY
дамен у Інтэрнеце: by
міжнародны тэлефонны код: +375
Гісторыя Беларусі
З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі (гл. Культура штрыхаванай керамікі). У кан. IX - пач. X стст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю славян.
Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была Полацка зямля. Горад Полацк упершыню ўзгадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкая зямля дасягнула пры валадаранні кн. Усяслава (1044-1101). У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся:
ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (1116 — кан. XIV ст.), удзельнае княства Русі і ВКЛ з цэнтрам у горадзе Гарадзен.
Выдзелена з Тураўскай зямлі ў 1116, як удзел для князя Усеваладкі пасля яго шлюбу з дачкой Уладзіміра Манамаха і палітычна залежала ад вялікага князя кіеўскага, рэлігійна падпарадкоўвалася Тураўскай епархіі. Ахоплівала тэрыторыю дрыгавіцкай каланізацыі ў ятвяжскіх землях.
На думку некаторых даследчыкаў Гарадзенскае княства было невялікім ўскраінным удзелам, князі якога не маглі прымаць актыўнага ўдзелу ў агульнарускіх справах. Але ў той час, калі не кожнае ўдзельнае княства Русі магло дазволіць сабе будаўніцтва нават адной каменнай царквы, у Гарадзене ў 2-й пал. XII ст. былі збудаваны 4 каменныя царквы, каменны княжацкі палац і каменныя умацаванні на дзяцінцы. У Ваўкавыску была закладзена, але не дабудавана, каменная царква на ўзор гарадзенскіх, таксама была збудаваная каменная Барыса-Глебская царква ў Новагародку.
Усё гэта сведчыць аб велічыні і заможнасці Гарадзенскага княства, чаму спрыяла выгаднае геаграфічнае становішча, гарадзенскія князі кантралявалі гандлёвыя шляхі з Балтыйскага мора, праз Нёман, у басэйн Дняпра. Першы шлях праходзіў па левым прытоку Немана - Росі, далей праз волак каля Ваўкавыска ў Ясельду і Прыпяць. Другі шлях праходзіў па правым прытоку Нёмана – Заходняй Бярэзіне, далей праз волак каля горада Лошаска ў Свіслач, Бярэзіну і Дняпро. Гэтыя шляхі наўпрост вялі з Паўднёвай Русі да вострава Готланд і Заходняй Еўропы і на меркаванне некаторых даследчыкаў былі больш старажытнымі, чым г.зв. шлях з вараг у грэкі.
У XII ст. гарадзенскія князі не раз удзельнічалі ў войнах рускіх княстваў. Так, Усеваладка ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі (1127) і літоўцаў (1132), а яго сыны Барыс, Глеб і Мсціслаў Усеваладавічы ўдзельнічалі ў міжусобіцах галіцка-валынскіх князёў (1144), паходах на Кіеў (1151, 1173) і супраць полаўцаў (1170, 1183).
Пасля смерці Усевалада з Гарадзенскага княства верагодна вылучылася 2 удзелы — Ваўкавыскі і Новагародскі. У 1250-х, відаць, з Новагародскага, выдзяліўся Слонімскі ўдзел.
Не выключана, што з кан. 12 ст.—пач. 13 ст. княства перыядычна залежала ад галіцка-валынскіх князёў. Пасля 1240-х— удзельнае княства ВКЛ, у 1253—1277 за землі княства вялася барацьба між галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Так, у 1274 кн. Трайдзень сіламі гарадзенскага апалчэння адваяваў у Галіцка-Валынскага княства горад Дарагічын. У 1270-я—1280-я гг. сюды перасялілася частка прусаў-бартаў, што ўцякалі ад націску нямецкіх рыцараў. З дапамогай прускіх перасяленцаў у 1277 быў адбіты супольны паход на княства татараў і залежных ад іх князёў Русі.
Пасля 1284 княства робіцца цэнтрам барацьбы супраць крыжаносцаў (гл. таксама: Давыд Гарадзенскі). З 1-ай пал. XIV ст. княства належала Кейстуту, а пазней Вітаўту, які ў кан. XIV ст., падчас ліквідацыі ўдзельных княтсваў у ВКЛ, пераўтварыў яго ў стараства. У 1413 стараства пераўтворана ў Гарадзенскі павет у складзе Троцкага ваяводства. ( Гарадзельская унія).
Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў Новагародак. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай Літвы, паўночная частка сучаснай Ўкраіны і частка сучаснай Расіі. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў дынастычнай уніі з Польскім каралеўствам з 1385, а ў 1569 годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую.
У 1772, 1791, 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да Расійскае імперыі. У яе складзе яны знаходзіліся да 1918 году, калі ўтварылася Беларуская Народная Рэспубліка. Афіцыйна не прызнаная нікім, акрамя Украінскай Народнай Рэспублікі, у 1919 годзе яна спыніла сваё існаванне, а Рада БНР эмігравала.
У 1919 г. утварылася Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы ЛітБел, БССР у 1922 годзе увайшла ў склад Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Падчас Другое Сусветнае вайны ў 1941-1944 гг. Беларусь была акупаваная нацысцкаю Германіяй.
У 1945 г. Беларусь стала адной з краінаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.
У 1986 г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася Чарнобыльская катастрофа, у выніку якой адбыліся велізарны выкід радыянуклідаў у атмасферу і радыяцыйнае забруджанне большай часткі тэрыторыі Беларусі.
27 ліпеня 1990 году Беларусь абвясціла незалежнасць ад СССР.
8 снежня 1991 г. лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расіі (Барыс Ельцын) у Белавежскай пушчы падпісалі пагадненне аб утварэнні СНД. СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.
У 1994 г. была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка.
Плошча Беларусі - 207, 595 км².
Беларусь знаходзіцца на Ўсходнееўрапейскай раўніне. Найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская, 345 м, найніжэйшы — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над роўнем мора.
Беларусь знаходзіцца ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату.
На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Беларусь часта называюць "сінявокай" з-за вялікае колькасці азёр. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.
Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.
Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.
З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.
Белавеская пушча — найболей буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага леса, які ў дагістарычныя поры рос на тэрыторыі Эўропы. Паступова ён быў высечаны і ў адносна непарушаным стане ў выглядзе буйнога масіва захаваўся толькі ў Белавескім рэгіёне (тэрыторыя Беларусі і Польшчы). У 1992 г. рашэннем ЮНЭСКА Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавеская пушча» уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 г. яму прысвоены статут біясфернага запаведніка, а ў 1997 г. ён узнагароджаны Дыпломам Рады Эўропы.
Эўрапейскі зубр
Белавеская пушча зьяўляецца ўнікальным і буйнейшым масівам старажытных лясоў, тыповых для раўнін Сярэдняй Эўропы. Сярэдні ўзрост лясоў Белавескай пушчы складае больш 100 гадоў, асобныя ўчасткі лесу маюць узрост 250 —350 гадоў. У Пушчы зарэгістравана больш тысячы дрэў-волатаў (400—600 летнія дубы, 250—350 летнія ясені і хвоі, 200—250 летнія елкі). Белавежская пушча па ліку відаў раслін і жывёлін не мае сабе роўных у Эўропе. Тут растуць 958 відаў судзінкавых споравых і насенных раслін, зарэгістравана 260 відаў мохаў і мохападобных, больш 290 відаў лішайнікаў і 570 відаў грыбоў. У сьпісе фаўны Белавескае пушчы налічваецца 59 відаў млекакармільных, 227 відаў птушак, 7 відаў гадаў, 11 відаў земнаводных, 24 віды рыб і больш 11 000 беспазванковых жывёлін. Тут жыве самая буйная ў свеце папуляцыя зуброў. З буйных траваедных жывёлін тут сустракаюцца высакародны алень, дзік, казуля і лось, з драпежнікаў насяляюць воўк, лісіца, рысь, барсук, куніца лясная, выдра і іншыя.
У Пушчы захаваліся ўнікальныя супольнасьці беспазванковых — насельнікаў мёртвай і гнілой драўніны, кнотавых грыбоў, верхавых і нізінных балотаў. Флора і фаўна прадстаўленыя вялікім лікам рэдкіх відаў раслін (піхта, дуб скальны, лілея-саранка, астранцыя вялікая, званочак ліліелісны), жывёлін (зубр, рысь, барсук) і птушак (арлан-белахвосты, зьмяяяд, чорны бусел, журавель шэры, падорлік малы, пугач, няясыць барадатая, сыч вераб'іны, дзяцел беласпінны, дзяцел трохпальцы, сіваграк, чарацянка вяртлявая і шматлікія іншыя), занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўнае ўладкаванне
Беларусь з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.
Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, што складаецца з дзвюх палатаў:
Судовая ўлада ажыццяўляецца Найвышэйшым судом і Канстытуцыйным судом.
Адміністрацыйны падзел
Беларусь з'яўляецца унітарнай краінай. Адміністрацыйнымі адзінкамі з'яўляюцца вобласці. Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей:
Таксама Вылучаецца за асабістую адміністрацыйную адзінку горад Мінск.
Вобласці, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны.
Эканоміка Беларусі - сацыяльна-рынкавая.
Асноўныя галіны эканомікі Беларусі - машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці.
Беларуская эканоміка з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі - грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (Беларус), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.
Асноўнымі экспартнымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС. Напрыклад, за першыя 5 месяцаў 2006 у краіны ЕС было экспартавана 50,4% прадукцыі (Нідэрланды - 10,2 %, Германія - 5,5 %, Вялікабрытанія - 4,3%, Польшча - 4,2%). Тавараабарот з Расіяй склаў - 47,9 %. Увогуле экспарт ажыццяўляўся з 124 краінамі, імпарт - з 138 краін.
Traktor Belarus 892
Тэмпы павелічэння СУП у 2005 годзе склалі 9,2 %, інфляцыя - 8 %. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння СУП склалі 10,1 %, прамысловай вытворчасці 12,6 %, інфляцыя склала 3,1 %.
Насельніцтва
У 2003 годзе ў Беларусі жыло 9 898 600 чалавек.
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 года склала 9 млн. 705,2 тыс. чалавек па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу. З пачатку 2007 года колькасць насельніцтва краіны зменшылася на 9,3 тыс. чалавек. Гэта абумоўлена тым, што колькасць памерлых на 11 тыс. чалавек перавышае колькасць народжаных. За першы квартал 2007 года ў рэспубліцы нарадзілася 24,5 тыс. дзяцей (на 1,9 тыс. больш, чым за першы квартал 2006 года). У студзені - сакавіку памерлі 35,5 тыс. чалавек (на 1,8 тыс. менш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам). Пры гэтым смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года зменшылася з 6,1 выпадка на 1000 народжаных за першы квартал 2006 года да 5,8 выпадка за першы квартал 2007 года.
У сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў роўны каэфіцыенту смяротнасці - 10,1 чалавека на 1000 жыхароў Мінска. У цэлым па краіне ў першым квартале натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 4,6 чалавека на 1000 насельніцтва (у першым квартале 2006 года - 6,1). Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці (7,6). У Брэсцкай вобласці гэты паказчык быў роўны 2,8, у Гомельскай - 4,8, у Гродзенскай - 5,1, у Магілёўскай - 6,3, у Мінскай вобласці - 7,4 чалавека на 1000 насельніцтва.
За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9 %, у Гродзенскай вобласці - на 9 %, у Магілёўскай - на 8,8 %, у Віцебскай - на 7,2 %, у Гомельскай - на 6 %, у Брэсцкай - на 7,4 %, у Мінскай вобласці - на 2 %. У сталіцы Беларусі колькасць памерлых узрасла на 3,6 %.
У Беларусі ў 2006 годзе нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 годзе памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005-м). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года - гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год.
Дадзеныя з артыкула "Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 млн. 705,2 тыс. чалавек - Мінстат" ад 15 траўня 2007 года на месціве БелТА па адрасе http://www.belta.by/by/print?id=154959.
Самая вялікая этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3%). Асноўныя этнічныя меншасці: рускія - 11,3%, палякі - 3,9%, украінцы - 2,3%, яўрэі - 0,28%, іншыя - 0,92%.
З 1993 года насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца.
Схема минского метрополитена
Рэлігія
Паводле ацэнак, 60–70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15–20% — каталікамі, 5–10% — пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.
Напрыканцы XVIII ст. 70% насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — іудэямі і толькі 6% — праваслаўнымі. Аднак у 1839 годзе расійскія ўлады правялі гвалтоўнае аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай і перахрысцілі яе паству ў рускае праваслаўе.
Пяцьсот рублёў.